Карысны інтэрнэт-праэкт Orsha_xyz запусціўся ў Оршы ў студзені. Гэта ю-туб канал у якім у відэа фармаце розныя спецыялісты адказваюць на найбольш часта задаваемыя пытанні.
Першы ролік адказваў на пытанні дзіцячага развіцця і ў ім у якасці эксперта выступіла настаўнік-дэфектолаг Надзея Сіраценка. Хто такі лагапед, а хто такі дэфектолаг? Да якога ўзросту дзіцёнак можа пісацца і ці ёсць таблеткі для выпраўлення гаворкі? Гэта толькі некаторыя найбольш цікавыя пытанні на якія ў лёгкай форме адказала ў відэа эксперт.
Другі ролік, які выйшаў зусім нядаўна распавядае пра піва. Таму і прызначаны для аўдыторыі +18. Ці можа быць піва карысным, якія бываюць яго віды і шмат іншага чаго вы маглі яшчэ не ведаць пра гэты напой.
Стваральнік каналу Арцём Крыўцоў гаворыць, што праэкт будзе развівацца і далей, а пытанні да эспертаў можна задаваць загадзя ў асабістыя паведамленні на яго старонцы ў фэйсбуку.