Працэс які сёння адбыўся ў судзе Ленінскага раёну Мінска пераносіўся ўжо двойчы па прычыне таго, што сам Дзмітрый Казлоў не мог на яго з'явіцца з-за таго, што адбываў 15-сутачныя пакаранні па рашэнні іншых судоў. Такім чынам блогера судзяць за заклікі да ўзелу ў масавых акцыях супраць паглыбленай інтэграцыі - 4 эпізоды - і за ўдзел у гэтых самых акцыях - таксама 4 эпізоды. Кожны эпізод суды разглядалі паасобку хаця маглі і аб'яднаць. У выніку за 4 дні пратэстаў блогер атрымаў 4 месяцы арыштаў - 8 судоў прысудзіла па 15 сутак кожны. Гэта абсалютны рэкорд для Беларусі.
Нагадаем, што Дзмітрый быў арыштаваны 25 снежня ў Барані пасля чаго безперарыўна адседзеў 26 сутак у Аршанскім ІЧУ і быў часова выпушчаны, даўшы падпіску, што вернецца дасіжваць пакаранне па першым жа выкліку. Хутчэй за ўсё да канца месяцу Дзмітрый будзе на свабодзе, бо Беларусь чакае візіту Майкла Пампео ў Мінск. І наяўнасць новага падітычнага вязьня можа або сарваць візіт, або выклікаць пад час афіцыйных сустрэчаў непрыемныя пытанні.