Учора, 31 студзеня з самай раніцы вадзіцелі «Яндэкс Таксі» зладзілі страйк каля лядовай арэны, у надзеі на тое, што іх начальства адрэагуе на гэта, але на жаль рэакцыі не было. Цэлы дзень яны прастаялі на месцы, раз’язджацца пачалі бліжэй да 7 вечара.
Сёння раніцай сітуацыя паўтараецца, ужо ў 8 раніцы кіроўцы пачалі з’язджацца да лядовай арэны, а да 9 раніцы іх сабралася ўжо каля 30 чалавек. Па словах аднаго з кіроўцаў сёння яны так жа збіраюцца прастаяць увесь дзень.