На тэрыторыі Аршанскага раёна супрацоўнікамі Дзяржаўтаінспекцыі была спынена незаконная перавозка спіртазмяшчальнай вадкасці. Ноччу 31 студзеня на 569 км аўтадарогі М-1 «Брэст-Мінск-мяжа Расейскай Федэрацыі» паблізу вёскі Юрцава Аршанскага раёна супрацоўнікамі ДАІ УУС Аршанскага райвыканкама для праверкі быў спынены грузавы фургон «IVECO» пад кіраўніцтвам 37-гадовага жыхара Магілёўскай вобласці.
Кіроўца ў аўтамабілі перавозіў без суправаджальных дакументаў 660 пяцілітровых ёмістасцяў са спіртазмяшчальнай вадкасцю агульным аб'ёмам 3300 літраў. Ён і аўтамашына з алкагольнай прадукцыяй дастаўлены ў Аршанскі РАУС для далейшай праверкі.