18:00

+5

3 м/с

998 гПа

21:00

+4

0 м/с

999 гПа

00:00

+2

2 м/с

998 гПа

03:00

+3

3 м/с

997 гПа

06:00

+1

3 м/с

996 гПа

Беларусь, Здарэнні

Пойдзеш голая!

13.02.2020 20:34

5360 праглядаў, 0 каментароў

Аршанец прымусіў знаёмую хадзіць па Полацку голай. Яго пасадзілі.

40-гадовы жыхар Оршы пад пагрозай расправы прымусіў знаёмую жанчыну прайсціся голай па вуліцы ў Полацку. Гісторыя пачалася ўлетку 2018 года. 44-гадовая жыхарка Полацка разам з сяброўкай скрала тэлевізар у аднаго з гараджан. Яны ўгаварылі знаёмага аршанца прадаць тэхніку, але не паведамілі, што тэлевізар крадзены. Мужчына атрымаў вялікі штраф за продаж крадзенага, сяброўкі таксама былі асуджаныя.

Праз пару месяцаў аршанец зноў прыехаў у Полацк, на гэты раз з сынам-дашкольнікам. У гасцях у сяброў ён сустрэў жанчыну, якая прасіла яго прадаць тэлевізар. Мужчына стаў патрабаваць ад жанчыны кампенсацыю за гісторыю з крадзеным тэлевізарам, але яна адмаўлялася плаціць. Тады аршанец на вачах сына некалькі разоў ударыў жанчыну і прымусіў распрануцца, піша vitebsk.biz. Калі яна засталася ў адной бялізне, мужчына разрэзаў бялізну нажніцамі і загадаў жанчыне ісці на вуліцу. Тая паслухалася, бо баялася пабояў. Па вуліцы яна прайшла каля 100 метраў і зайшла ў бліжэйшую краму. Туды ж зайшоў і аршанец з сынам. Прадаўцы, пабачыўшы аголеную жанчыну, выклікалі міліцыю. Падчас следства мужчына цалкам прызнаў віну. Суд прызначыў яму 1 год і 8 месяцаў калоніі строгага рэжыму.

Падпішыся на навіны!

Падпішыся на навіны Оршы і рэгіёну і будзь першым, хто даведаецца самае важнае і цікавае

Обсуждение новости: Пойдзеш голая!

Аршанец прымусіў знаёмую хадзіць па Полацку голай. Яго пасадзілі.

нет комментариев

станьте первым, кто начнёт обсужение

стать первым!

в соотеветсвии с действущим законодательством Республики Беларусь

комментарии могут оставлять только зарегистрированные пользователи

войти на сайт

ORSHA.EU - Оршанский региональный портал

При цитировании информации активная гиперссылка на orsha.eu обязательна. Использование материалов orsha.eu в коммерческих целях без письменного разрешения редакции не допускается

Если у Вас возникли вопросы по работе портала, есть пожелания и предложения или хотите прислать интересную новость - пишите на наш адрес электронной почты [email protected]

Пользовательское соглашение