Гэтая кніга была ў свой час напісаная Юркам Копцікам і змагла пабачыць свет у адносна невялікім накладзе, які распаўсюджваўся сярод удзельнікаў штогадовага фэстывалю прысвечанага Бітве пад Оршай. Пазней кніга перавыдавалася, але попыт на яе быў такі вялікі, што, нават, у аўтара застаўся толькі асобнік у выглядзе PDF-файла. Сёння гэтую кнігу знайсці ў друкаваным выглядзе цяжка, але па прапанове аўтара мы вырашылі надрукаваць бібліяграфічную рэдкасць на нашым сайце.
Як гаварылася вышэй, кніга сёння ёсць у PDF-файле, што накладае пэўныя нязручнасці, у гэтым фармаце мы яе і публікуем. Калі вам не зручна чытаць яе ў такім выглядзе, то паспрабуйце павялічыць выяву спалучэннем клавішаў на кампутары CTRL+. Таксама кожную выяву можна скачаць у памяць кампутара асобна ў выглядзе малюнкаў і перавесці ў зручны для вас фармат.
Сёння мы публікуем першую частку кнігі "Да пытання аб лакалізацыі месца Аршанскай Бітвы". Пазней вы зможаце пабачыць наступную частку "Кароткі нарыс падзей 1514 года". Сачыце за абнаўленнямі.