Звычайная справа калі грошай не хапае на рамонты дзяржаўных аб'ектаў сацыяльнага прызначэння. Але ж калі грошы ёсць, але іх не трацяць... З такім выпадкам сутыкнуліся дзяржаўныя кантралёры КДК пры адмысловай праверцы ў Оршы.
Як выявіў камітэт дзяржкантролю, па праграме "Пад'ёму Аршаншчыны з руінаў і попелу" былі выдзеленыя грошы на рамонт 20 аб'ектаў сферы аховы здароўя, спорта, культуры і т.п. Але з трыма аб'ектамі рамонтнікі не справіліся - не паспелі выкарыстаць усе грошы. Два з гэтых аб'ектаў у Барані. Гэта мясцовы палац культуры і спорткомплекс. З-за таго, што падрадчыкі не паспелі своечасова скласці праэктна-сметную дакументацыю на рамонт гэтых аб'ектаў не атрымалася патраціць мільён рублёў. Падобная сітуацыя і з Палац культуры "Орша" - на яго не змаглі патраціць 1.200.000 рублёў, гэта 24% ад выдзеленай сумы.фу дадзеным выпадку, як вынікае з паведамлення КДК, вінаватыя не праэкціроўшчыкі, а арганізацыя якая ўзялася за рамонт. За парушэнні тэрмінаў кіраўнікі вінаватых арганізацый прыцягнутыя да адміністратыўнай адказнасці.