Рэдкая пухнатая жывёла была на днях знойдзена ў Аршанскім раёне. Праўда радасць ад знаходзкі была не поўная, бо звярок быў знойдзены ўжо мёртвым. Тым не меньш, гэта паказвае, што вавёрка, якая ў нашых краях лічылася вымершай ці амаль вымершай усё ж не знікла цалкам. Пра гэта паведаміла арганізацыя "Ахова птушак Бацькаўшчыны", якая шукае гэтага звярка па ўсёй краіне супольна з Міністэрствам прыроды.
Дададзім, што гэта не адзіная рэдкая знаходка сярод фаўны Аршаншчыны ў гэтым годзе. Анамальна цёплая дапамагла ў сярэдзіне студзеня выявіць у самім горадзе птушак амялушак, якія хаця і не лічацца вымершымі, але рэдкія госці ў нашых шыротах.
На фота: амялушкі ў мікрараёне Заходняя горада Орша.