06:00

-1

8 м/с

977 гПа

09:00

-2

7 м/с

979 гПа

12:00

-0

7 м/с

981 гПа

15:00

+1

7 м/с

981 гПа

18:00

+1

8 м/с

980 гПа

Орша, Грамадства

Што змянілася ў Генплане

19.02.2020 15:42

3832 прагляду, 0 каментароў

Падыходзіць да сканчэння грамадскае абмеркаванне зменаў у генеральны план Оршы

Грамадскае абмеркаванне генеральнага плану ідзе з мінулага года, раней ужо ў яго прапаноўваліся змены, якія не былі прынятыя па розных прычынах. Так, старшыня выканкаму Аляксандар Пазняк у свой час прапанаваў скарэктаваць План далучыўшы да Оршы вёску Дачная (раён сельгастэхнікі), але не пагадзілася мясцовае насельніцтва. Арганізацыі сябры Аршанскай дэмакратычнай кааліцыі прапаноўвалі цэлы шэраг зменаў, якія тычыліся перш за ўсё будаўніцтва дарогаў. Самае спрэчнае пытанне ў час ранейшага грамадскага абмеркавання — будаўніцтва жылой забудовы на беразе Адрова паміж Баранню і Оршай і пракладка тут 4-ох палоснай магістралі, якая пройдзе паміж возерам Шчацінкаўскім (Кар’ер) і Адровам. Аніводныя змены ў мінулым годзе не прайшлі. Але нечакана райвыканкам абвесціў пра ўнясенне зменаў у план і асобнае абмеркаванне гэтых зменаў.

Адзіная магчымасць цалкам зразумець у чым заключаюцца змены ў Генплан — папрысутнічаць на адпаведнай яго прэзентацыі, якая праходзіла ў выканкаме. У далейшым Генплан быў выстаўлены ў фае выканкаму, але толькі ў выглядзе мапы, без тлумачальных дакумантаў. Пасля прэзентацыі разабрацца ў зменах магчыма было толькі наведаўшы галоўнага архітэктара горада, спадзяючыся, што чыноўнкіі арзітэктуры асабіста растлумачаць вам што да чаго.

Што ж прынцыпова новага цяпер у Генплане? Па змененаму Генплану спрэчная забудова паміж Баранню і Оршай не толькі не будзе прыбраная, але яшчэ і вырасце. Цяпер гаворка ідзе не толькі пра катэджны пасёлак на беразе Адрова для якога як бы і планавалася 4-ох палосная магістраль, але пра тое, што забудаваная будзе ўся тэрыторыя ад Дачнай і Кар’ера да Хараброўскіх могілак і Барані. Хаця праэкціроўшчыкі адзначалі, што могуць узнікнуць пытанні з ацяпленнем ды іншымі камунікацыямі для шматкватэрных дамоў, якія тут запланаваныя.

Па-сутнасці, ідэя аб’яднаць Оршу і Барань на гэтай тэрыторыі існуе з савецкіх часоў, калі ва ўладзе панавала гігантаманія. Але сёння законы змяніліся і для аб’яднання населеных пунктаў патрабуецца згода жыхароў гэтых населеных пунктаў. Менавіта праз у свой час Бабінічы не былі далучаныя да Оршы, вёска Барань да горада Барань, а Дачная, нават, па ініцыятыве мэра, не аб’ядналася з Оршай. У дадзеным выпадку геаграфічнае аб’яднанне Барані і Оршы чарговы раз перанеслася ў Генплан. Хаця, канешне, Генплан хаця і важны дакумант, але толькі план. Свае прапановы па зменах у гэты дакумант, які будзе рэгуляваць развіццё горада на бліжэйшыя 10 гадоў можна ўнесці яшчэ да 22 лютага. Бліжэй да лета Генплан можа быць прыняты цалкам.

Падпішыся на навіны!

Падпішыся на навіны Оршы і рэгіёну і будзь першым, хто даведаецца самае важнае і цікавае

Обсуждение новости: Што змянілася ў Генплане

Падыходзіць да сканчэння грамадскае абмеркаванне зменаў у генеральны план Оршы

нет комментариев

станьте первым, кто начнёт обсужение

стать первым!

в соотеветсвии с действущим законодательством Республики Беларусь

комментарии могут оставлять только зарегистрированные пользователи

войти на сайт

ORSHA.EU - Оршанский региональный портал

При цитировании информации активная гиперссылка на orsha.eu обязательна. Использование материалов orsha.eu в коммерческих целях без письменного разрешения редакции не допускается

Если у Вас возникли вопросы по работе портала, есть пожелания и предложения или хотите прислать интересную новость - пишите на наш адрес электронной почты [email protected]

Пользовательское соглашение