У Дуброўне па вуліцы Нікандрава ўсталявалі прыпыначны навес незвычайнага дызайну. Цяпер канструкцыя ў выглядзе яркага рознакаляровага парасоніка нават у любую непагадзь будзе радаваць жыхароў і гасцей горада.
Распрацоўвалі, выраблялі і мантавалі новы прыпынак работнікі УП ЖКГ «Дуброўна-Камунальнік». Яны кажуць, што такі незвычайны дызайн выбралі невыпадкова: побач з прыпынкам размешчана сярэдняя школа № 1 г.Дуброўна, а значыць навучэнцы, якія чакаюць аўтобус, сумаваць не будуць.
Аб’ект выкананы з полікарбаната і металу. Ён будзе надзейна зачыняць пасажыраў якія чакаюць транспарт ад непагадзі. Паведамляе газета «Дняпроўская праўда»