06:00

-1

8 м/с

977 гПа

09:00

-1

7 м/с

979 гПа

12:00

-0

7 м/с

981 гПа

15:00

+1

7 м/с

981 гПа

18:00

+1

8 м/с

980 гПа

Рэгіён, Грамадства

Шчупака не чапай!

24.02.2020 19:37

2563 прагляду, 0 каментароў

З 9 сакавіка ў Віцебскай вобласці ўводзіцца забарона на лоўлю шчупака.

Забарона на лоўлю шчупака ўводзіцца з 1 сакавіка ў большасці рэгіёнаў Беларусі, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на сайт Дзяржінспекцыі аховы жывёльнага і расліннага свету. Для ўсіх абласцей акрамя Віцебскай забарона будзе дзейнічаць з 1 сакавіка па 15 красавіка, у Віцебскай вобласці – з 9 сакавіка па 25 красавіка.

«Ахоўныя меры звязаны з пачаткам нерасту ў гэтага віду. Шчупак ідзе на нераст раней за іншых вясенне-нерастуючых рыб, паколькі не настолькі патрабавальны да прагрэву вады, а часам нерастуе нават пад ільдом. Прэснаводны драпежнік вельмі важны для балансу іхтыяфаўны, ён з’яўляецца своеасаблівым рэгулятарам: знішчае малакаштоўную дробную, хворую і слабую рыбу, што садзейнічае лепшаму росту каштоўных відаў і аздараўленню іх папуляцый», – растлумачылі ў дзяржінспекцыі. За кожнага незаконна здабытага шчупака спаганяецца па 9 базавых велічынь. Таксама парушальніку можа быць назначаны штраф у памеры да 50 базавых велічынь. Прычыненне шкоды на суму 100 і больш базавых велічынь вядзе да крымінальнай адказнасці.

Падпішыся на навіны!

Падпішыся на навіны Оршы і рэгіёну і будзь першым, хто даведаецца самае важнае і цікавае

Обсуждение новости: Шчупака не чапай!

З 9 сакавіка ў Віцебскай вобласці ўводзіцца забарона на лоўлю шчупака.

нет комментариев

станьте первым, кто начнёт обсужение

стать первым!

в соотеветсвии с действущим законодательством Республики Беларусь

комментарии могут оставлять только зарегистрированные пользователи

войти на сайт

ORSHA.EU - Оршанский региональный портал

При цитировании информации активная гиперссылка на orsha.eu обязательна. Использование материалов orsha.eu в коммерческих целях без письменного разрешения редакции не допускается

Если у Вас возникли вопросы по работе портала, есть пожелания и предложения или хотите прислать интересную новость - пишите на наш адрес электронной почты [email protected]

Пользовательское соглашение