03:00

-3

6 м/с

1006 гПа

06:00

-4

7 м/с

1006 гПа

09:00

-2

7 м/с

1006 гПа

12:00

-1

7 м/с

1006 гПа

15:00

+0

7 м/с

1004 гПа

Орша, Грамадства

Пастухоў і Воўчак у Оршы

28.02.2020 19:00

3009 праглядаў, 31 каментар

Наш горад наведаюць былы следчы правабаронца Алег Воўчак і былы суддзя Канстытуцыйнага суда Міхаіл Пастухоў

Абодва гэтыя чалавекі маюць багатую біяграфію. Міхаіл Пастухоў - прафесар, доктар юрыдычных навук, а ў 1990 годзе самы малады суддзя Канстытуцыйнага суда Беларусі. Менавіта ў час яго паўнамоцтваў у Беларусі адбыліся лёсавызначальныя рэферэндумы ў выніку якіх краіна скацілася да аўтакратыі ці - па меркаванні многіх - да поўнай дыктатуры.

Алег Воўчак - былы следчы пракуратуры, былы дэпутат, а пасля знікненне палітыкаў у канцы 1990-х на грамадскіх пачатках менавіта ён распачаў прафесійнае, хоць і без адпаведнага юрыдычнага статусу - грамадскае - расследванне гэтых знікненняў і прыйшоў да высновы, што гаворка ідзе пра палітычныя забойствы.

Абодва чалавекі цікавыя сваёй біяграфіяй, але ў Оршу едуць прэзентаваць платформу прафсаюза РЭП "За годнае жыццё". Гэта спіс тых зменаў, якія хацеў бы атрымаць прафсаюз, які распрацоўваўся ў тым ліку і з удзелам аршанцаў на адмысловых кольных сталах.

Але на сустрэчы выступоўцам можна будзе задаць і іншыя пытанні. Запрашаюцца ўсе ахвотныя. Сустрэча распачнецца ў суботу 29 лютага а 11-00 па адрасе: вул. Камсамольская, д. 16, кв. 4 Уваход вольны.

Падпішыся на навіны!

Падпішыся на навіны Оршы і рэгіёну і будзь першым, хто даведаецца самае важнае і цікавае

Обсуждение новости: Пастухоў і Воўчак у Оршы

Наш горад наведаюць былы следчы правабаронца Алег Воўчак і былы суддзя Канстытуцыйнага суда Міхаіл Пастухоў

нет комментариев

станьте первым, кто начнёт обсужение

стать первым!

в соотеветсвии с действущим законодательством Республики Беларусь

комментарии могут оставлять только зарегистрированные пользователи

войти на сайт

ORSHA.EU - Оршанский региональный портал

При цитировании информации активная гиперссылка на orsha.eu обязательна. Использование материалов orsha.eu в коммерческих целях без письменного разрешения редакции не допускается

Если у Вас возникли вопросы по работе портала, есть пожелания и предложения или хотите прислать интересную новость - пишите на наш адрес электронной почты [email protected]

Пользовательское соглашение