Эпідэмія каранавірусу ў свеце працягваецца. У Беларусі пацверджаны на дадзены момант толькі два выпадкі заражэння каранавірусам COVID-19. першым быў студэнт з Ірана, які 22-га лютага прыляцеў у Менск з Баку. У Менску іранец вучыцца ў Беларускім нацыянальным тэхнічным універсітэце. Пад падазрэньнем у заражэньні знаходзяцца таксама ягоная дзяўчына-беларуска і яе бацька. А другі пацверджаны выпадак быў зафіксаваны бліжэй да Оршы — ў Віцебску. Вірус пацвердзіўся ў жанчыны, якая напярэдадні вярнулася з Італіі.
У Менску іншагароднім студэнтам, і ўжо не толькі тым, хто вучыцца ў БНТУ, але і астатнім, настойліва рэкамендавана не пакідаць Менск. І наадварот, наведванне Менску таксама не рэкамендуецца тым, хто туды збіраецца. У прыватнасці, каранавірус і сітуацыя вакол яго закранулі і чэмпіянат Беларусі па міні-футболе. У сувязі з абвешчаным у БНТУ карантынам з-за пагрозы распаўсюджвання каранавірусу прынята рашэнне аб прыпыненні выступлення ўсіх каманд БНТУ ва ўсіх спаборніцтвах па міні-футболе. Дадзенае рашэнне будзе дзейнічаць да адмены карантыну. Гульні з удзелам каманд БНТУ пераносяцца. Даты і час будуць вызначаны дадаткова. Акурат праз тыдзень, 7-га сакавіка ў Менск павінен быў прыехаць аршанскі "Вітэн". Аднак не прыедзе, матч адкладзены на нявызначаны тэрмін.