З 2 па 8 сакавіка 2020 года планавае адключэнне электрычнасці чакаецца на пяці вуліцах Оршы. Да прыкладу, ужо сёння, 2 сакавіка, засталіся без святла жыхары вуліц Міцкевіча і 3-й Берагавой. Работы па капітальным рамонце паветраных ліній электраперадач працягнуцца да 16.00. У аўторак, 3 сакавіка, будзе адсутнічаць электрычнасць ужо ў дамах 45-75 па вуліцы Магілёўскай, а таксама на вуліцы Асіпенкі. Работы таксама будуць доўжыцца з 9.00 да 16.00.
У гэты самы перыяд будуць абясточаныя 5 сакавіка дома на вуліцы Школьнай. Прычына адключэння — мантаж і наладка аўтаматызаваных сістэм кантролю і ўліку электраэнергіі. Акрамя названых вуліц Оршы планавыя адключэння ў гэтыя дні чакаюць вёскі Аршанскага раёна, а менавіта Белева, Казекі, Глінішча, Гразіна, Слабада, Магераўка, Малое Бабіна і іншыя. На сайце "Віцебскэнерга" апублікаваны дакладны графік адключэнняў.