Гаворка ідзе пра сетку крамаў «Выспа чысціні і смаку», канкрэтней пра іхную краму на Магілёўскай 102. Гэтая гандлёвая сетка першапачаткова арыентаваная на гандаль бытавой хіміяй, заходзячы ў крамы «Выспы чысціні» адразу адчуваўся моцны і прыемны смак розных хімічных моючых сродкаў. Але праз пэўны час сетка дадала да свайго асартыменту яшчэ і прадукты харачаванне, а, вось, калі прадукты пахнуць хімічнымі моючымі сродкаў — гэта ўжо не прыемна.
Менавіта такую прадукцыі санітарная служба і выявіла на Магілёўскай 102. З-за таго, што мука і крупа манная знаходзіліся побач з моцна пахнучымі мыючымі сродкамі, яны атрымалі новы спецыфічны пах не характэрны для такога прадукту. Санітарны доктар прыняў рашэнне пра канфіскацыю гэтай прадукцыі, як не адпаведнай санітарным нормам. Гаворка ідзе толькі пра адну краму, але відавочна падобныя праблемы ёсць і ў іншых крамах сеткі дзе мука, якая добра насычаецца іншымі пахамі, знаходзіцца побач з такімі пахамі. Раздзяліць гэтыя тавары ў «Выспах чысціні» не заўсёды ёсць магчымасць.