За апошні час Аршанскі мясакамбінат перажыў цэлы шэраг кадравых зменаў. У другой палове 2018 года сыйшоў адзін дырэктар прадпрыемства, некаторы час яго ўзначальваў выконваючы абавязкі Мікалай Мацкевіч, які пад канец таго года і стаў дырэктарам. Цяпер сайт прадпрыемства гаворыць, што дырэктар Мікалай Шабуня. Але вакол прадпрыемства ствараецца аграхолдынг кіраваць якім будзе Андрэй Анатольевіч Булаўкін ці азначае гэта чарговую змену дырэктара, ці сёняшні дырэктар захавае кіраўніцтва мясакамбінатам, а Булаўкін узначаліць вышэйстаячую арганізацыі пакуль не паведамляецца.
Тым не меньш, хто ж такі Андрэй Булаўкін? Нарадзіўся ён у Оршы ў 1979 годзе. Пасля школы паступіў у Смалянскі тэхнікум і пайшоў работаць брыгадзірам у калгас імя Заслонава цэнтрам якога была вёска Забалацце. У той жа гаспадарцы стаў аграномам, калі завочна вучыўся ў Горацкай акадэміі. Пасля сканчэння гэтай беларускай кузні чынавецкіх кадраў, узначаліў "Роскі Сялец". А ў 2013 годзе быў пераведзены на працу ў Бешанковічы дзе ў той час старшынём райвыканкаму быў яшчэ адзін чыноўнік з Оршы - Леанід Пянькоўскі. Зробім кароткае адступленне пра асобу Пянькоўскага. Родам ён з Круглянскага раёну, але сваю кар'еру пачынаў на тым самым Аршанскім мясакамбінаце, ён вельмі доўгі час - каля 9 гадоў - узначальваў Бешанковіцкі райвыканкам і вельмі кароткі час узначальваў Аршанскі райвыканкам - быў пазбаўлены пасады пасля скандалу з яго знікненнем на некалькі дзён, а потым з уварваннем да яго сілавікоў, пра што гаварыў і прэзідэнт.
У Бешанковічах Андрэй Булаўкін спачатку працаваў намеснікам начальнік ўпраўлення па сельскай гаспадарцы. А ў жніўні 2017 года - пасля сыхода Пянькоўскага ў Оршу - сам стаў старшынём Бешнковіцкага выканкаму. Меньш чым праз тры гады пасля ўступлення на пасаду Андрэя Анатольевіча вяртаюць у Оршу цяпер ужо на пасаду новага холдынга.
На фота: Андрэй булаўкін пад час развітання з Бешанковіцкім райвыканкамам. Фота Бешанковіцкай газеты "Зара"