Зімой жыхары Оршы амаль не бачылі снегу, затое вясной ападкаў нам хопіць напоўніцу. Сіноптыкі ў бліжэйшы час абяцаюць штодзённыя дажджы, у тым ліку і моцныя.
На сёняшні чацьвер 5 сакавіка сайт http://pogoda.by прагназуе цёплае, але даждлівае надвор’е: да +10 пры вечаром дажджы. У пятніцу па меркаванні сіноптыкаў наадварот толькі вечарам не будзе капаць з неба. затое напрацягу дня нас чакае і невялікі дождж і моцны, нават, магчыма са снегам, бо днём тэмпература можа апусціцца да 0+2.
Цэлы дзень будзе захоўвацца верагоднгасць дажджу ў суботу і большую частку нядзелі 8 сакавіка. Прыблізна такая ж сітуацыя прадоўжыцца аж да серады. Тэмпература будзе скакаць ад +2 да +9 і кожны дзень дажджы.