17 чэрвеня ў 21 гадзіну 31 хвіліну ў службу МНС ад суседкі паступіла паведамленне аб пажары кватэры ў Оршы на вуліцы Міра.
Калі ратавальнікі прыбылі да месца выкліку, у кватэры на трэцім паверсе пяціпавярхоўкі было моцнае задымленне. На падлозе ў кватэры ляжаць брат гаспадара дома. Работнікі МНС вынеслі мужчыну на свежае паветра. Ад шпіталізацыі ён адмовіўся.
З кватэр пад'езда эвакуіравана 3 чалавекі.
У выніку пажару ў пакоі пашкоджаны пасцельныя прыналежнасці, ложак.
Як мяркуецца, прычына пажару - неасцярожнасць пры курэнні.