Старэйшына вёскі - пасада грамадская, хаця і мае маленькую фінансавую падтрымку, хутчэй сімвалічную. Гэта такі жыхар вёскі які звязвае іншых вяскоўцаў з адказнымі чыноўнікамі раёна, прадстаўляе іх інтарэсы пры размовах з чыноўнікамі.
Ігар Грышанаў быў старэйшынам вёскі Стаўры з 2004 да канца 2016 года. За гэты час у вёсцы сапраўды ажыло жыццё, пачынаючы ад рамонтаў дарогі, скончваючы кульутрніцкімі мерапрыемствамі. Затое сам Грышанаў на час сваіх паўнамоцтваў нажыў не мала недобразычліўцаў сярод чыноўнікаў. Асабліва жорсткі канфлікт атрымаўся з кіраўніцтвам сельсавету. Таму ў 2015 і 2016 гадах сельсавет не прызнаваў паўнамоцтвы Грышанава хаця людзі працягвалі галасаваць за свайго старэйшыну. У першы дзень 2017 года Ігар абвесціў пра сыход з пасады ў сувязі з гэтымі канфліктамі.
На днях у Стаўрах адбыўся новы сход жыхароў. Тычыўся ён пытання рамонту дарогі і праходзіў вельмі эмацыйна. Напрыканцы сходу вяскоўцы зноў прапанавалі Грышанаву стаць старэйшынам вёскі, а кіраўніцтва сельсавету зноў выступіла супраць. Тым не меньш, насуперак сельсавету жыхары вёскі тут жа падпісалі петыцыю да чыноўнікаў з просьбай прызнаць Грышанава старэйшынам. Пад лістом падпісалася больш за 30 жыхароў Стаўроў.