Калі прыбылі да месца здарэння, гарэў другі паверх дома, але людзей у хаце ўжо не было. Па чыстай выпадковасці ў момант здарэння па суседняй вуліцы праязджаў камандзір аддзялення ПАВЧ-1 Аршанскага ГРАНС прапаршчык унутранай службы Гапоненка Аляксандр, убачыў густы дым і скіраваўся да месца здарэння. Калі ён пад'ехаў да падпаленага будынку, сусед паведаміў, што ў доме ёсць людзі. Ўваходныя дзверы былі зачынены. Тады мужчыны разбілі акно і Аляксандр пранік у дом. У пакоі ён выявіў 62-гадовую бабулю і двух унукаў: 10 - гадовага хлопчыка і 11 - гадовую дзяўчынку. Аляксандр перадаў дзяцей праз акно машыністу Аршанскага лакаматыўнага дэпо Лукашову Андрэю Уладзіміравічу. Бабуля дрэнна перасоўвалася і Аляксандр узяў жанчыну на рукі, данёс да вакна і перадаў другому выратавальніку. Ні бабуля, ні ўнукі ў дапамозе медыкаў не мелі патрэбу.
Прычына пажару ў цяперашні час усталёўваецца, разглядаецца версія - кароткае замыканне электраправодкі. У выніку пажару ў доме знішчаны дах, перакрыцце другога паверха, пашкоджаны сцены, маёмасць, - паведамляе прэс-служба Віцебскага АУМНС.