Па словах Аляксандра Дубкевіча, на сёняшні дзень прадпрыемства «Тэхніка сувязі» працуе ў штатным рэжыме. Сапраўды, некалькі чалавек з ліку кіраўніцтва прадпрыемства — галоўны інжынер, начальнік КТУ — знаходзяцца на бальнічным. Іх дыягназ — ОРВІ, — гаворыць Дубкевіч, — і турбавацца няма чаго. Больш за тое, у паліклініку за сваімі бальнічнымі яны пайшлі «уласнымі нагамі» — на завод хуткую не выклікалі. Таму перажываць з-за іх хваробы не варта — патлумачыў Аляксандар Аляксандравіч.
Канешне, на заводзе, як і на іншых прадпрыемствах, праводзяцца некаторыя антыэпідымічныя мерапрыемствы, але не ў сувязі з выяўленымі фактамі, а для прафілактыкі. Так, швейны цэх прадпрыемства зараз заняты пашывам марлевых павязак, а першую партыю гэтых павязак адміністрацыя цалкам бясплатна раздала рабочым. Таму турбавацца няма пра што.