Пра тое, што на аршанскай Спецаўтабазе жывёлы — менавіта гэтая арганізацыя займаецца адловам бадзяжных жывёлаў — знаходзяцца ў вельмі кепскіх умовах гаварылася ўжо даўно. Але гэты выпадак проста неверагодны.
На тэлеграм-канал Nexta супрацоўнікі арганізацыі даслалі відэа з тлумачэннем таго, што адбылося, але гэтае відэа настолькі жорсткае, што мы пакуль не рашыліся яго ставіць на нашым сайце. Як гаворыцца ў каментары, на Спецаўтабазу прыйшоў загад адлавіць бадзяжных коз. Відавочна гаворка ідзе пра статак коз, якія круглы год гуляюць па раёну Заходняя. Фармальна ў іх ёсць гаспадар, але мужчына гэты не даглядае сваіх гадаванцаў і яны круглымі суткамі і зімой і летам разам з як мінімум адным канём таго ж гаспадара пасвяцца па раёну. Суседзі ўжо шмат разоў скардзіліся на статак, бо козы абжыраюць грамадскія пасадкі, саджанцы ў лесе, шкодзяць агароды, калі могуць туды пралесці. Самога гаспадара з-за стану здароўя прыцягнуць да адказнасці не атрымлівалася. І козы гулялі так некалькі год, трохі, нават, здзічэлі. Таму калі супрацоўнікі Спецаўтабазы прыехалі на месца для адлову, жывёлу спужаліся людзей і злавіць атрымалася толькі дзве казы.
Але на Спецаўтабазе не прадугледжаны вал’еры для такіх жывёлаў і харчу для іх — арганізацыя займаецца пераважна сабакамі. Тым не меньш, козаў размесцілі ў адным з вальераў побач з сабакамі і паклалі ім саломы. Калі раніцай рабочыя зноў прыйшлі да вал’ераў — яны пабачылі страшнае. Адна каза, магчыма ў пошуках ежы, прасунула галаву праз краты вал’ера, галава апынулася ў суседнім вал’еры дзе знаходзіліся адлоўленыя сабакі, таксама галодныя. У адзін бок галава казы пралезлы, але жывёла не разлічыла, што назад пралезці ёй перашкодзяць рогі. У выніку на ўсю ноч каза апынулася ў лавушцы: галава ў вал’еры з козамі, а пыса ў вал’еры з сабакамі. Сабакі, асвоіўшыся, скарысталіся момантам і пачалі жраць пысу яшчэ жывой казы. Колькі каза была жывой пакуль яе паядалі драпежнікі зараз ужо не скажа ніхто, але жывёла памерла вельмі пакутніцкай смерцю.
На відэа апублікаваным тэлеграм-каналам Nexta каза ўжо са з’едзенай мордай.