Беларускі трэнер Пётр Качура ўзначаліў таджыкскі футбольны клуб «Хайр», які выступае за горад Вахдат. Учора быў заключаны кантракт, па ўмовах якога ўзначальваць ФК "Хайр", бронзавага прызёра мінулага чэмпіянату Таджыкістана, настаўнік з Беларусі будзе як мінімум да канца 2014 года.
Пётр Качура нарадзіўся 2 жніўня 1972 года ў горадзе Орша Віцебскай вобласці Рэспублікі Беларусь. Ва ўзросце 15 гадоў пераехаў у Мінск, дзе навучаўся ў ДЮСШ «Працоўныя рэзервы».
З 17 гадоў гуляў у дублі менскага «Дынама», затым прыцягваўся да гульняў за асноўную каманду, у вышэйшым дывізіёне чэмпіянату СССР адыграў 4 гульні. У 1992-1996 гадах выступаў у чэмпіянаце Беларусі за «Дынама» і за яго фарм-клуб «Дынама-93», які ў 1992 годзе гуляў у першай лізе і называўся «Беларусь».
У складзе «Дынама» стаў чатырохразовым чэмпіёнам краіны ў сезонах 1992/93, 1993/94, 1994/95, 1995 (восень) і сярэбраныя прызёрам у сезоне 1996. З «Дынама-93» - срэбным прызёрам сезона 1993/94.
У сезоне 1993/94 ён стаў лепшым бамбардзірам чэмпіянату (21 гол), выступаючы за дзве каманды, якія занялі два першыя месцы, за «Дынама-93» (15 гульняў, 7 галоў) і «Дынама» (13 гульняў, 14 галоў).
Фото взято на сайте fckhayr.wordpress.com