Відавочна, што пакуль афіцыйнай інфармацыі пра хаду захворвання ў Беларусі людзям не хапае. Зразумела, што факты заражэнняў замоўчваюцца, каб не дапусціць панікі, але чуткі якія гуляюць па горадзе і якія не магчыма афіцыйна падцвердзіць нараджаюць паніку яшчэ большую.
Пры гэтым, у дадзеным выпадку паніка, магчыма, грае і пазітыўную ролю. Хаця краіна так і не перайшла на карантын, як амаль уся Еўропа, людзі становяцца ўсё больш пільнымі. На вуліцах горада значна вырасла колькасць людзей, якія ходзяць у масках. У крамах - рэдкі выпадак сустрэць прадаўца без маскі і пальчатак. А сёння ўжо і значная колькасць маршрутчыкаў апранулі на сябе пальчаткі і маскі. Тыя хто маюць такую магчымасць, сапраўды, самаізалёўваюцца ў сваіх кватэрах.
Не адстаюць і арганізацыі. Так, Беларусбанк заклікаў сваіх кліентах, каб не стаяць у чэргам у саміх памяшканнях банкаў, запісвацца ў чаргу праз тэлефон. Фонд сацыяльнай абароны насельніцтва не толькі апрануў сваіх работнікаў у маскі, але і абгарадзіў іх рабочыя месцы, каб кліенты не маглі падыйсці блізка. Самыя жорсткія меры перасцярогі ўвяла міліцыя. Міліцыянтам цяпер нельга пакідаць межы вобласці.
Эканамічныя наступствы сусветнай пандэміі ўжо адчуваюцца і ў нашым горадзе. Аднымі з першых іх адчулі чыгуначнікі. Праз Оршу амаль перасталі ісці міжнародныя пасажырскія цягнікі, а за імі пачаў спыняцца і грузавы транзітны паток, які і так апошнім часам змяньшаўся. У выніку многія машыністы не могуць адпрацаваць тую колькасць рабочых гадзін, якую адпрацоўвалі раней. Заробкі ў некаторых упалі да 50%. Пакуль афіцыйна чыгунка не перайшла на 4-дзённы рабочы тыдзень, як чакалася. Але людзям рэкамендавана браць па 4 адгулы на месяц, што фактычна і азначае 4-ох дзёнку, толькі не афіцыйную Рэкамендавана таксама ісці ў адпачынкі тым хто гэта можа сабе дазволіць. Канешне, змяньшэнне заробкаў на чыгунцы ў горадзе дзе значная частка насельніцтва эканамічна залежыць ад гэтага прадпрыемства не магло не адбіцца на іншых сферах. У горадзе значна знізіліся продажы. У найбольш папулярных крамах кліенты ёсць, але купляюць яны меньш чым раней. У дробных крамах, якія гандлююць не таварамі першай неабходнасці справы сталі ісці зусім кепска. Такія маглі б пайсці на самаізаляцыю, але ж арэндную плату з іх не здымуць, таму і працягваюць працаваць.
Хаця пакуль выглядае ўсё вельмі кепска, але і ў такой сітуацыі варта захоўваць спакой і выконваць рэкамендацыі дактароў: па магчымасці заставацца дома, як мага часцей мыць рукі ды інш.