Пасля доўгага маўчання, якое нарадзіла неверагодную колькасць самых неверагодных чутак, аршанскія чыноўнікі падцвердзілі — каранавірус у Оршы ёсць. Пра гэта «Аршанскай газеце» — друкаванаму органу выканкама распавяла загадчыца аддзела грамадскага здароўя занальнага цэнтра эпідэміялогіі А.Янкоўская.
Паводле апублікаваных дадзеных, колькасць людзей у якіх падазраецца наяўнасць віруса сапраўды ідзе на сотні. Але на дадзены момант дакладна падцверджаных выпадкаў — 5. Гэта тыя ў каго вынікі аналізу далі станоўчы вынік і падцвкерджаны лабараторна. Яшчэ 98 чалавек уваходзяць у групу так званых кантакцёраў першага ўзроўню. Яны знаходзяцца пад назіраннем дактароў. І яшчэ 105 чалавек — кантакцёры