Літаральна ўчора шпіталь інвалідаў Вялікай Айчыннай вайны, які знаходзіцца ў Юрцава быў вызвалены ад апошняга планавага пацыэнта. Цяпер яго рыхтуюць пад хворых на каранавірус на выпадак калі хворых стане занадта шмат. Шпіталь гэты належыць аблвыканкаму і не выключана, што сюды будуць звозіць хворых з Віцебску і іншых гарадоў.
Яшчэ адзін шпіталь на выпадак калі эпідэмія выйдзе з-пад кантролю зараз ставараюць вайскоўцы каля Лепеля. Гэта будзе палявы шпіталь складзены з вайсковых палатак, але з усімі патрэбнымі камунікацыямі.