Нагадаем, што на мінулым тыдні каля Чэрвіна былі спілаваныя ўсе вялікія дрэвы ўздоўж дарогі. Канешне дрэвы спілоўваліся не проста так - каля аэрадрому, а Балбасаўскі ўжо атрымаў міжнародны статус, не павінна быць шмат птушак - яны небяспека для самалётаў (магчыма, што гэта і стала галоўнай прычынай зносу дрэваў). Але ў такіх выпадках дрэвы спілоўваюцца да вяртанне пералётных птушак.
Але ў момант спілоўвання дрэваў на іх ужо разгнядзіліся птушкі. У прыватнасці бусел - умоўны сімвал краіны - зрабіў тут сабе гняздо і ў хуткім часе мусіў ужо падбіраць пару для высіджвання птушанят. Цяпер гэты бусел застаўся без гнязда.