ворка ідзе пра Шклоў — суседні раён Магілёўскай вобласці. У кароткім паведамленні апублікаваным на сайце Магілёўскага аблвыканкаму начальнік упраўлення па ахове здароўя гэтага выканкаму Аляксандар Старавойтаў распавёў, што па ўсёй вобласці 41 падцверджаны выпадак каранавіруса Covid-19. З суседніх раёнаў суседняй вобласці выпадак выяўлены толькі ў Шклоўскім.
Некаторы час назад у тэлеграм-каналах ужо публікавалі фотаздымкі, як са шклоўскіх дамоў у ахоўных боксах вывозяць людзей з падазрэннямі на вірус. Пра колькасць заражаных у гэтым раёне чыноўнік не паведаміў.