Мы ўжо, здаецца, прызвычаіліся, што чыгуначным транспартам цяпер з Оршы не магчыма з’ехаць за мяжу. Але і аўтобусныя перавозкі церпяць страты. Канешне, з аршанскага аўтавакзалу таксама цяпер не магчыма з’яхаць за мяжу. Хаця да эпідэміі каранавірусы аршанскі аўтавакзал прымаў з дзесятак рэйсаў у бок Масквы, Варшавы, Рыгі ды інш.
З міжнароднымі рэйсамі зразумела, але праблемы з гарадскімі перавозкамі ва ўмовах працуючых прадпрыестваў, навучальных устаноў і г.д., здавалася б, не чакалася. Але... На аўтобусных прыпынках з’явіліся абвесткі, якія паведамляюць, што ў сувязі з эпідэміяй скарацілася колькасць пасажыраў, а, адпаведна, і даход аршанскага аўтапарку. У сувязі з гэтым, адмяняецца, прынамсі, два аўтобусных рэйсы. Гаворка ідзе пра маршрут № 202 Орша-Барань і Барань-орша. З 9 красавіка на
Праўда на сайце аўтапарку мы гэтай інфармацыі не знайшлі.