Пра гэта паведаміла мясцовая дзяржаўная газета "Дубровенская праўда". Гаворыцца, што ў раёне быў выяўлены адзін падцверджаны выпадак захворвання вірусам Covid-19. Але як завярае галоўны ўрач мясцовай бальніцы Анжаліка Мірэнкава: "сітуацыя застаецца кантралюемай".
Нагадаем, што па апошніх дадзеных у Аршанскім раёне некалькі дзён таму было ўжо 11 выяўленх хворых, таксама выпадак быў выяўлены ў Шклоўскім раёне. У астатніх суседніх раёнах пакуль афіцыйнай інфармацыі пра выяўленне захворвання не паведамлялася, хаця чуткі пра каранавірус ходзяць і там.