Цяпер новы каранавірус выяўлены і ў Сененскім раёне. 10 красавіка Раённы цэнтар эпідэміялогі праз мясцовую дзяржаўную газету паведаміў пра 2 падцверджаных выпадкі каранавіруса ў раёне.
Такім чынам, на сёняшні дзень сярод суседніх з Оршай раёнаў афіцыйна вірус не падцверджаны толькі ў Лёзненскім, Талачынскім і Горацкім раёнах. У Дуброўна раней быў выяўлены адзін выпадак захворвання, у Оршы на 13 красавіка было ўжо 15 выпадкаў.