Пяць гадоў таму, 11 траўня 2015 года, пры выкананні службовага абавязку трагічна загінуў старэйшы дзяржінспектар Аршанскай міжраённай інспекцыі аховы жывёльнага і расліннага свету Генадзь Раўкоў. Генадзь Іванавіч пераследваў браканьера, паляваўшага з незарэгістраванай стрэльбай, той стрэліў і смяротна параніў інспектара.
Па ініцыятыве дзяржінспектараў Віцебскай вобласці ў гэтым годзе на месцы гібелі Генадзя Раўкова каля вёскі Петрашы Талачынскага раёна быў устаноўлены памятны знак як даніну павагі калегу, аддаламу жыццё ў барацьбе з браканьерствам. Паведамляе Дзяржаўная інспекцыя аховы жывёльнага і расліннага свету.