Віталь быў уключаны ў нацыянальную зборную Беларусі па лёгкай атлетыцы, якая адправілася на каманднае першынство кантыненту ў першай лізе ў эстонскі Талін. Па яго выніках беларусы занялі першае месца і вярнуліся ў Суперлігу.
А Віталь удзельнічаў у забегу на 110 метраў з бар’ерамі. З вынікам 14,13 секунды ён заняў 6-ю пазіцыю сярод 12 спартоўцаў.
Таксама разам з беларусамі ў Суперлігу выйшлі зборныя Нарвегіі і Фінляндыі.