З эпідэміяй каранавіруса і крызісам які ім выкліканы наша жыццё дакладна становіцца больш сумным - мы меньш камунікуем паміж сабой, нам даводзіцца пісаць, а вам чытаць больш сумных навінаў. Усё гэта ўганяе калі не ў дэпрэсію, то настрой дакладна псуе.
Мы вырашылі падняць настрой нашым чытачам, а, магчыма, і ўсім аршанцам шэрагам пазітыўных онлайн конкурсаў, якія плануем правесці разам з грамадскімі арганізацыямі рэгіёна. Але можа быць мы памыляемся і такія конкурсы не надта патрэбныя. Падкажыце нам пра каментары да гэтага артыкула і праз удзел у новым апытанні на галоўнай старонцы нашага сайта. Ці патрэбныя вам онлайн конкурсы? Ці цікава было б вам у іх удзельнічаць, каб людзі пабачылі вашыя ўменні, пачуццё гумару, іншыя таленты вас і вашых дзяцей? Галасуйце, каментуйце, удзельнічайце!