Зіма ў гэтым годзе па краіне была бязснежная і таму зямля не прапіталася ў дастатковай колькасці вільгаццю. Адно з наступстваў недастатковай колькасці вільгаці - небяспека пажараў у лясах. Тым больш у перыяд, калі некаторыя паляць траву ці проста пачынаюць хадзіць на пікнікі з вогнішчамі ў лясы.
У сувязі з сезон і сухасцю, Міністэрства лясной гаспадаркі пачало ўводзіць забарону на наведванне лясоў. Канешне, найперш забарона тычыцца самых паўднёвых раёнаў краіны - у Гомельска, Брэсцкай і Гродненскай вабласцях наведванне лясоў цалкам забаронена. У Віцебскай вобласці пакуль такой забароны няма. Але ў Горацкім раёне ў лясы ўжо заходзіць небяспечна - можна не толькі справакаваць пажар, але і атрымаць штраф.
У Аршанскім раёне, як і ў Сененскім пажаранебяспека даволі высокая - 3 ўзровень, пры чацьвертым ужо ўводзіцца забарона. Але пакуль хадзіць у лясы можна, хаця гэта не азначае, што можна абы-як разводзіць вогнішчы, паліць траву ці кідаць запалкі з недапалкамі.