Улічваючы бягучыя ўмовы надвор'я на працягу апошняга тыдня і прагноз надвор'я на бліжэйшы час, абласная рабочая група па аптымізацыі рэжымаў цеплазабеспячэння 29 красавiка прыняла рашэнне аб мэтазгоднасці завяршэння ў рэгіёне ацяпляльнага сезону.
У адпаведнасці з гэтым дакументам мясцовымі органамі ўлады прыняты рашэнні аб завяршэнні з 30 красавіка ацяпляльнага сезона ў Віцебску, Полацку, Наваполацку, Навалукомлі, Оршы і Арэхаўску, піша "Віцебскэнерга". Выключэнне складуць медыцынскія ўстановы, бальніцы, дамы-інтэрнаты для састарэлых і інвалідаў, аддзяленні для кругласутачнага пражывання грамадзян састарэлага ўзросту і інвалідаў тэрытарыяльных цэнтраў сацыяльнай абароны насельніцтва.