06:00

-1

8 м/с

977 гПа

09:00

-2

7 м/с

979 гПа

12:00

-0

7 м/с

981 гПа

15:00

+1

7 м/с

981 гПа

18:00

+1

8 м/с

980 гПа

Орша, Грамадства

За парушэнне самаізаляцыі штраф

30.04.2020 17:57

5459 праглядаў, 2 каментара

У Дуброўна чалавека пакаралі вялікім штрафам за тое, што ён выйшаў на вуліцу

Пасля пачатку эпідэміі ўлады Беларусі выпусцілі адмысловую пастанову пра тое, што людзі якія вярнуліся з краінаў у якіх шмат выпадкаў захворванняў каранавірусам павінны сыйсці на самаізаляцыю на два тыдні. Увялі і пакаранне за парушэнне самаізаляцыі - да 50 базавых велічыняў.

Першы суд за парушэнне самаізаляцыі 30 красавіка прайшоў у Дуброўна.

Канешне, сам парушальнік на паседжанне не з'явіўся - на тое яна і самаізаляцыя, якую другі раз ён не стаў парушаць, але пад канец паседжання з ім звязаліся па вайберу. На судзе выступілі двое сведкаў - начальніца мясцовай паліклінік і кіраўнічка эпідэміялагічнай службы раёна. Яны патлумачылі, што парушальнік 12-га чысла вярнуўся з Раісіі, па дарозе дамоў на трасе М1 яго спынілі, праверылі стан здароўя і апыталі. 17 красавіка яму выдалі прадпісанне, што ён два тыдні мусіць самаізалявацца. Але ўжо на наступны дзень мужчына пайшоў да сваёй сястры па справах. Цікава, што ў міліцыю пра парушэнне прадпісання паведаміла яго сужыцелька.

Мужчына цалкам прызнаў сваю віну і патлумачыў, што парушыў самаізаляцыю, бо не думаў, што незта будзе так жорстка адсочваць выкананне прадпісання. У выніку суд даў яму штраф у памеры 40 базавых велічыняў.

На судзе таксама прагучала цікавая лічба: па стане на 30 красавіка ў Дубровенскім раёне пад абавязковай самаізаляцыяй знаходзяцца 46 чалавек, якія вярнуліся з-за мяжы.

Падпішыся на навіны!

Падпішыся на навіны Оршы і рэгіёну і будзь першым, хто даведаецца самае важнае і цікавае

Обсуждение новости: За парушэнне самаізаляцыі штраф

У Дуброўна чалавека пакаралі вялікім штрафам за тое, што ён выйшаў на вуліцу

нет комментариев

станьте первым, кто начнёт обсужение

стать первым!

в соотеветсвии с действущим законодательством Республики Беларусь

комментарии могут оставлять только зарегистрированные пользователи

войти на сайт

ORSHA.EU - Оршанский региональный портал

При цитировании информации активная гиперссылка на orsha.eu обязательна. Использование материалов orsha.eu в коммерческих целях без письменного разрешения редакции не допускается

Если у Вас возникли вопросы по работе портала, есть пожелания и предложения или хотите прислать интересную новость - пишите на наш адрес электронной почты [email protected]

Пользовательское соглашение