Сёння - 8 траўня ў Беларусі абвесцілі дату прэзідэнцкіх выбараў - у гэты ж дзень па шматлікіх рэгіёнах прайшлі палітычнаматываваныя затрыманні. Затрыманні сёння адбываліся ў многіх гарадах краіны. Пакуль што правабаронцы не назвалі агульную колькасць затрыманняў, бо лік ідзе на дзясяткі чалавек і не ўсе прозвішчы яшчэ вядомыя. Цэнтральнай фігурай затрыманняў стаў Сяргей Ціханоўскі - блогер, які вядзе канал у сацыяльных сетках "Страна для жизни", яго затрымалі на днях і цяпер пачалі затрымліваць людзей, якія ўдзельнічалі ў запісах яго відэа-стрымаў.
Не абыйшла лавіна палітычных аблаваў і Оршу. У нашым горадзе - па нашых дадзеных - было затрымана два чалавекі. Іллю Ціханава затрымалі супрацоўнікі ДАІ на вуліцы Леніна побач з былым піўзаводам. Ілля ўдзельнічаў ў сустрэчы з блогерам Сяргеем Ціханоўскім (канал "Страна для жизни") і, відавочна, таму стаў аб'ектам увагі супрацоўнікаў міліцыі. Але бліжэй да вечара (амаль праз тры гадзіны пасля затрымання) стала вядома, што яго пакідаюць у ізалятары часовага ўтрымання і абвінавачваюць па артыкуле 23.4 (непадпарадкаванне законным патрабаванням...)
Пазней нам стала вядома, што маёр міліцыі прыйшоў дадому да Алены Мірашнічэнка - вядомай у Оршы зооабаронцы, якая таксама запісвалася на відэа калі Сяргей Ціханоўскі прыязжаў у Оршу. Міліцыянт ёй прад'явіў пратакол паводле якога здымкі стрыма міліцыяй прызнаюцца несанкцыянаваным пікетам, а яна ўдзельнікам несанкцыянаванай акцыі. Алена не пагадзілася з пратаколам і, адпаведна, з абвінавачаннем.
Яшчэ пазней мы даведаліся, што міліцыянты прыйшлі да хаты яшчэ аднаго чалавека, які меў дачыненне да "Страны для жизни". Яго затрымалі проста дома і накіравалі ў ізалятар часовага ўтрымання, у чым яго абвінавачваюць нам пакуль не вядома.
Фугас Саша
Он дал команду взять всех на мушку,
Псам РЫжыма дал команду он фас!
Начинается битва опять за кормушку,
Цирк сынов Сиона ждёт снова нас