Новы нафтаправод з'явіцца ў Беларусі і будавацца будзе ў суседнім Горацкім раёне. Такое рашэнне ўжо прынята.
Гісторыя пытання ў тым, што ў савецкія часы, калі і будаваліся ўсе нашыя нафтавыя трубы, праз Беларусь прайшло іх два: паўночная галіна нафтаправода "Дружба" і безіменная галіна, якая прайшла праз Горацкі, Аршанскі, Сененскі раёны і далей на Полацк і Латвію. А развод гэтых двух галінаў ад адной быў у горадзе Унеча на тэрыторыі Расіі. У сувязі з перманентнымі нафтавымі войнамі дзяржава вырашылі абыйсці Унечу. Для гэтага будзе пабудаваная новая труба, якая аб'яднае "Дружбу" ад Гомеля і ўлучыць з нашай галіной пад Горкамі. Такім чынам сістэма паўднёвай і паўночнай галіны будуць аб'яднаныя, а Беларусь атрымае магчымасць накіроўваць сырую нафту з поўдня на поўнач і наадварот.