Валерый Цапкала - адзін з найбольш папулярных прэтэндэнтаў на тое каб стаць кандыдатам у прэзідэнты. У апытаннях на інтэрнэт-сайтах (пакуль яны былі дазволены) ён займаў надзейнае трэцяе месца пасля Бабарыкі і Ціханоўскіх. Але гэта адзін з нямногіх прэтэндэнтаў які мала карыстаўся пікетамі для збора подпісаў у сваю падтрымку. У прыватнасці ў Оршы да гэтае пары аніводнага пікету за гэтага кандыдата не было, хаця на цэнтральнай плошчы - дзе кожны дзень ставяць пікеты за розных кандыдатаў - ахвотныя не рэдка запытвалі дзе можна падпісацца за Цапкалу.
Нарэшце ініцыятыўная група Цапкалы паведаміла пра першы пікет у нашым горадзе. Ён з'явіцца каля Еўраопта ў пятніцу 12 чэрвеня з 10-30 і прадоўжыцца да 17-30. Праўда сам кандыдат наўрад ці прыедзе ў Оршу. Паводле апошніх навінаў да яго да хаты прыехалі з вобшукам і гаворка, відавочна, будзе ісці пра крымінальную справу як і ў Бабарыкі.