Інтарэс да матчу падаграваўся не толькі самой гульнёй, але і супрацьстаяннем фанацкіх груповак абодвух клубаў. Сёння ў Оршу прыехала некалькі дзесяткаў фанатаў ФК "Маладзечна-2013". Фанаты маладзечна прылічваюць сябе да "правых", фанаты ФК "Орша" да левага антыфашысцкага руху, што і выклікае найбольшыя канфлікты сярод беларускіх фанацкіх клубаў. Тым не меньш, масавых сутычак ўдалося пазбегнуць, хаця значная частка крычалак сёння на стадыёне была прысвечана не падтрымкі сваёй каманды, а а бразам у бок фанатаў-супернікаў.На апошніх хвілінах матчу Маладзечанскія фанаты запусцілі на поле вялікую колькасць папчровых стужак пасля чаго сыйшлі з поля. Па сканчэнні матчу, у суправаджэнні міліцыі на трох мікрааўтобусах маладзечанскіх фанатаў вывезлі за горад, каб не дапусціць сутычак.
Што тычыцца самой гульні, то ў першым тайме ініцыятыва была ў руках нашых футбалістаў, у выніку чаго на перапынак футбалісты сыходзілі з лікам 1-0 на карысць ФК "Орша". У другім тайме маладзечанцы гулялі відавочна лепей, не рэдка ствараючы каля нашым брамаў небяспечныя моманты. Напрамую брабіць абарону аршанцаў так і не атрымалася. Адзіны гол які ўдаўся маладзечанцам быў з вуглавога.
Да самай 90-й хвіліны лік пратрымаўся 1-1. У дададзены час Аршанцы арганізавалі вельмі моцную атаку і, хаця, не змаглі прабіць браму супернікаў, вымусілі маладзечанцаў сфаліць у штрафной. вынік: з пенальці лік стаў 2-1 на карысць ФК "Орша".
На відэа: няўдалы штрафны маладзечанцаў
На відэа: няўдалы вуглавы аршанцаў
На відэа: выдатны сэйв аршанскага брамніка
На відэа: гол маладзечанцаў
На відэа: гол аршанцаў з пенальці