Сёння, 25 ліпеня, Оршу наведала кандыдат у прэзідэнты Рэспублікі Беларусь Святлана Ціханоўская, а таксама прадстаўнікі аб’яднанага штаба Марыя Калеснікава і Вераніка Цапкала.
Аршанцы вельмі прыязна сустрэлі Святлану і яе каманду, сама сустрэча з людзьмі праходзіла ў фармаце пікніка, усё было арганізавана на належным узроўні, для пажылых людзей якія не маглі доўга стаяць вылучалі стульчыкі, гэтак жа было дастаткова вады і аднаразовых шкляначак, кожны жадаючы мог папіць, гэта было вельмі актуальна, улічваючы што на вуліцы было горача.
На выступ Святланы людзі рэагавалі вельмі пазітыўна і эмацыйна, яны гучна апладзіравалі, скандавалі розныя фразы, падпявалі пад песню гурта Кіно «Перемен».
Асабліва гучна і з захапленнем аршанцы паставіліся да праграмы Святланы, калі яна заявіла аб тым, што збіраецца правесці сумленныя выбары праз пол года, калі ёй атрымаецца перамагчы, з удзелам усіх альтэрнатыўных кандыдатаў, у тым ліку і з рэпрэсаванымі Віктарам Бабарыка і Сяргеем Ціханоўскім. Гэтак жа будуць вызваленыя ўсе палітвязні.
Усяго на мітынгу сабралася каля