Так, 27 ліпеня давераныя асобы сустракаліся з жыхарамі Дуброўна. Гэты гарадок адрозніваецца нізкай палітычнай актыўнасцю. Палітычныя акцыі тут праходзілі літаральна пару апошніх выбарчых кампаніяў і тое за кошт прыезжых з Оршы актывістаў АГП. Гэтыя пікеты амальне збіралі мясцовых жыхароў, бо насельніцтва Дуброўна моцна залежыць ад чыноўнікаў — рабочыя месцы больш чым на 90% даюць дзяржаўныя прадпрыемствы.
Але пікет у падтрымку Святланы Ціханоўскай хоць неяк разварушыў дубровенцаў. Ён прыцягнуў парадку 20 мясцовых жыхароў, што ў беларускай палітычнай сітуацыяй і дубровенскай спецыфікай можна лічыць поспехам. Гэта пры тым, што не было ні выступаў, ні «вольнага мікрафона» — фішкі кампаніі Ціханоўскай -людзі проста стаялі з атрыбутыкай, з музыкай пратэсту і рамаўлялі паміж сабою.
Група Ціханоўскай пасля першай Дубровенскай спробы вырашыла яшчэ раз наведаць гэты гарадок.
Сёння — 28 ліпеня — пікет Ціханоўскай пройдзе з