12:00

-1

8 м/с

981 гПа

15:00

+0

8 м/с

981 гПа

18:00

+1

7 м/с

981 гПа

21:00

-1

5 м/с

980 гПа

00:00

-0

3 м/с

979 гПа

Орша, Здарэнні

Не чапай чужое!

20.08.2020 15:08

3378 праглядаў, 0 каментароў

Маладая пара з Оршы падабрала ў краме чужы кашалёк. Узбуджана крымінальная справа.

19 ліпеня ў аршанскую міліцыю з заявай аб крадзяжы кашалька з грашыма ў суме 60 рублёў і пенсіённага пасведчання звярнулася яго ўладальніца 75-гадовая жыхарка Оршы. Жанчына расказала супрацоўнікам аб тым, што пасля наведвання крамы дахаты яна вярнулася з торбай прадуктаў, але ўжо без грошай і дакументаў. Абставіны здарэння ўдалося высветліць дзякуючы камерам відэаназірання, устаноўленых у гандлёвым аб’екце. На іх выразна відаць, як пенсіянерка забрала прадукты з каша, а кашалёк забылася.

Гэта не засталося незаўважаным з боку прысутнай ў краме пары. Паглядзеўшы па баках і пераканаўшыся, што ніхто не глядзіць, зламысніца скрала маёмасць пенсіянеркі. У гэты час яе спадарожнік даставаў свой пакет з камеры захоўвання.

Набыўшы ў краме піва, яны адправіліся на мясцовы пляж, дзе і былі затрыманыя праваахоўнікамі, якія па гарачых слядах ўстанавілі асобы і месцазнаходжанне падазроных.

Па факце крадзяжу следчымі ўзбуджаная крымінальная справа. Выкрадзенае канфіскавана і вернута заяўніцы.

Паведамляе УУС Віцебскага аблвыканкама.

Падпішыся на навіны!

Падпішыся на навіны Оршы і рэгіёну і будзь першым, хто даведаецца самае важнае і цікавае

Обсуждение новости: Не чапай чужое!

Маладая пара з Оршы падабрала ў краме чужы кашалёк. Узбуджана крымінальная справа.

нет комментариев

станьте первым, кто начнёт обсужение

стать первым!

в соотеветсвии с действущим законодательством Республики Беларусь

комментарии могут оставлять только зарегистрированные пользователи

войти на сайт

ORSHA.EU - Оршанский региональный портал

При цитировании информации активная гиперссылка на orsha.eu обязательна. Использование материалов orsha.eu в коммерческих целях без письменного разрешения редакции не допускается

Если у Вас возникли вопросы по работе портала, есть пожелания и предложения или хотите прислать интересную новость - пишите на наш адрес электронной почты [email protected]

Пользовательское соглашение