21:00

-1

5 м/с

980 гПа

00:00

-1

1 м/с

979 гПа

03:00

-1

1 м/с

979 гПа

06:00

-2

4 м/с

978 гПа

09:00

-2

5 м/с

980 гПа

Орша, Спорт

Вынікі матакросу ў Оршы (+фота)

07.10.2013 14:24

4890 праглядаў, 1 каментар

У Оршы 5 і 6 кастрычніка адбыўся міжнародны турнір па матакросе.

Аматары дадзенага віду спорту чакалі аршанскіх гонак з нецярпеннем, бо на іх у праграме былі захапляльныя супрацьстаянні старых супернікаў.

Для вызначэння пераможцы неабходна было правесці па два заезды ў кожнай катэгорыі. У класе "50 куб.см." перамог мінчанін Кірыл Кадоркін, які выйграў абодва заезды. Двойчы яму саступіў Алег Махноў з Ваўкавыску. Бронзу заваяваў Арсеній Строганаў са Смаленску, які па дадатковых паказчыках абышоў прадстаўніка Мінска Станіслава Кашляка. Аршанец Назар Сапежынскі стаў 8-м.

У класе 65 куб.см. вядомы аршанскі гоншчык Арцём Пашаеў заняў 2-е месца. Ён саступіў толькі Віталю Махнову з Ваўкавыску. Кірыл Капко з Мінску быў 3-м.

Клас 85 куб.см. завяршыўся вікторыяй магіляўчаніна Сяргея Кулажэнкі. Дзмітрый Кураў з Гародні быў 2-м, а Вальтэрс Логінс з Латвіі стаў 3-м. Оршу ў гэтым класе ніхто не прадстаўляў.

Катэгорыя 125 куб.см. сабрала 25 спартоўцаў - значна больш, чым у "малалітражак". Прыемна адзначыць, што Аляксандр Сазанавец з Оршы выйграў абодва заезды і, адпаведна, быў лепшым у агульным заліку. Уладзіслаў Махноў - яшчэ адзін з "ваўкавыскай" дынастыі стаў 2-м, а замкнуў тройку Антон Пазнякоў з Мінску. У дадзенай катэгорыі выступалі яшчэ двое аршанцаў - Павел Саковіч быў 4-м, Дзмітрый Цеплякоў 20-м.

Клас "Open" (500 куб.см.) застаўся за Яўгенам Тылецкім. мінчанін выйграў абодва заезды. Арцём Кунцэвіч з Баранавічаў быў 2-м, 3-м на п'едэстал узняўся Павел Бычкоў з Мінску. Аршанец Аляксандр Чапурнікаў на старт не выйшаў.

У класе "Хобі" тройка лідараў не змянялася цягам абодвух заездаў. Аляксандр Гіруць з Ашмянаў быў 1-м, 2-е месца займаў Яніс Шырокаў з Латвіі, 3-е Майк Фогель з Нямеччыны. Былі тут і трое аршанцаў: Аляксандр Агаценка стаў 8-м, Сяргей Дземчанка 12-м, Уладзімір Дземчанка 19-м.

У класе "Матацыклы з каляскамі" аршанцаў не было. Тут спартоўцы спаборнічаюць па парах. Вядомыя браты Анжэй і Вітас Рачка з Літвы перамаглі. Другое месца дасталося Модрысу Штэле і Артурсу Лінтэрсу з Латвіі. 3-е месца занялі беларусы Андрэй Куц і Ўладзімір Бакурэвіч.

Клас квадрацыклаў сабраў 10 удзельнікаў, з якіх адзін не стартаваў. Золата ўвёз у Латвію Агрыс Нэйя з Латвіі, ягоны суайчыннік Эдуард Крумплеўскі быў 2-м. Трэцім на п'едэстал узняўся Аляксандр Дмітровіч з Мінска.

Падпішыся на навіны!

Падпішыся на навіны Оршы і рэгіёну і будзь першым, хто даведаецца самае важнае і цікавае

Обсуждение новости: Вынікі матакросу ў Оршы (+фота)

У Оршы 5 і 6 кастрычніка адбыўся міжнародны турнір па матакросе.

нет комментариев

станьте первым, кто начнёт обсужение

стать первым!

в соотеветсвии с действущим законодательством Республики Беларусь

комментарии могут оставлять только зарегистрированные пользователи

войти на сайт

ORSHA.EU - Оршанский региональный портал

При цитировании информации активная гиперссылка на orsha.eu обязательна. Использование материалов orsha.eu в коммерческих целях без письменного разрешения редакции не допускается

Если у Вас возникли вопросы по работе портала, есть пожелания и предложения или хотите прислать интересную новость - пишите на наш адрес электронной почты [email protected]

Пользовательское соглашение