Бойка цалкам патрапіла на камеры відэа-назірання. Двое мужчынаў — як распавялі відавочцы — гэта былы і новы бой-фрэнды адной і той жа жанчыны. Бачна як ярны сустракаюцца, падобна, што загадзя дамовіўшыся, на размову ў адным з двароў на Салянікава. Але размовы не атрымалася. Адзін з мужчынаў адразу пачынае правакаваць бойку, накідваючыся на суперніка, а калі другі падае і страчвае прытомнасць, то пачынае яго збіваць па галаве рукамі і нагамі. Другое відэа — запісана калі ўжо прайграўшы ў бойцы ляжыць без прытомнасці, але яго супернік далёка не адыходзіць і як толькі першы пачынае варушыцца, то зноў на яго нападае і збівае па галаве.
Увага! Гэта вельмі жорсткае відэа і мы не раім яго глядзець уразлівым людзям.