Міністэрства надзвычайных сітуацый папярэджвала пра неспрыяльныя ўмовы надвор’я. Магчыма таму ўжо з раніцы нам у рэдакцыю чытачы дасылаюць фотаздымкі аварыяў у Оршы. Першая з іх адбылася не далёка ад прыпынку «Дом быта» на Першым Мікрараёне. Тут маршрутка № 2 урэзалася у легкавушку Рэно. Аварыя адбылася не далёка ад ляжачых паліцэйскіх, але па выніках аварыі бачна, што аўтамабілісты паспелі на гэтым участку не кепска разагнацца, бо Рэно выляцела з дарогі і моцна пашкодзіла сваю заднюю частку.
Другая аварыя адбылася на скрыжаванні каля кавярні «Лунг». На гэтым участку дарогі аварыі не рэдкасць. А сёння тут сутыкнуліся дзве легкавушкі.
Трэцяя аварыю пра якую нам стала вядома адбылася на трасе М1 не далёка ад з’езда ў бок Коханава. Дазволеная хуткасць на гэтым участку дарогі дала магчымасць кіроўцам разагнацца так, што абедзве машыны перавярнулі ў адваротны бок адносна кірунку руху.