09:00

-2

7 м/с

979 гПа

12:00

-1

8 м/с

981 гПа

15:00

+0

8 м/с

981 гПа

18:00

+1

7 м/с

981 гПа

21:00

-1

5 м/с

980 гПа

Орша, Здарэнні

Выявіліся новыя эпізоды

13.09.2020 09:49

4375 праглядаў, 1 каментар

Махляр з Оршы падмануў двух менчукоў на вялікую суму.

На разгляд у суд накіравана крымінальная справа ў дачыненні да 41-гадовага жыхара Оршы, якога абвінавачваюць у завалоданні маёмасцю шляхам падману і злоўжыванні даверам (махлярстве), здзейсненым паўторна ў асабліва буйным памеры. У красавіку гэтага года мужчыну ўжо асудзілі за ашуканскія дзеянні, якія ён здзяйсняў са студзеня 2014 года па ліпень 2019-га. Суд Аршанскага раёна і горада Оршы прызначыў яму пакаранне ў выглядзе пяці гадоў пазбаўлення волі. Аднак потым выявіліся новыя эпізоды яго злачынных дзеянняў.

— На падставе развіцця бізнесу абвінавачваны пазычаў буйныя сумы грошай. Адзін менчук пагадзіўся інвеставаць пастаўку з Расеі металапрофілю з наступным іх перапродажам у Беларусі. Другі пацярпелы вырашыў паспрыяць дастаўцы шкарпэтак і красовак з Польшчы, — распавёў намеснік пракурора Кастрычніцкага раёна Яўген Мацюшэнка агенцтву «Мінск-Навіны». — Цікава тое, што са сваімі ахвярамі зламыснік раней знаёмы не быў: ён знаходзіў іх у Інтэрнэце, дзе на адным з сайтаў размяшчаў аб'явы аб пошуку інвестараў.

Ніякага бізнэсу на самай справе не існавала і нават не планавалася: абвінавачваны пазычаў грошы для вяртання даўгоў, якія ўжо займеў. Першыя некалькі разоў ён сапраўды вяртаў «пракручаныя» сумы з невялікім адсоткам, тым самым уваходзячы ў давер сваім новым «бізнэс-партнёрам». Кожны раз гора-прадпрымальнік пісаў распіскі, у які тэрмін і колькі грошай абавязваецца вярнуць. А потым абвінавачваны перастаў выходзіць на сувязь, і мужчыны вымушаныя былі звярнуцца з заявамі ў міліцыю. Сваю віну ён прызнаў цалкам, у зробленым раскаяўся. Агульная сума нанесенай шкоды двум пацярпелым склала больш за 42 тысячы рублёў.

Падпішыся на навіны!

Падпішыся на навіны Оршы і рэгіёну і будзь першым, хто даведаецца самае важнае і цікавае

Обсуждение новости: Выявіліся новыя эпізоды

Махляр з Оршы падмануў двух менчукоў на вялікую суму.

нет комментариев

станьте первым, кто начнёт обсужение

стать первым!

в соотеветсвии с действущим законодательством Республики Беларусь

комментарии могут оставлять только зарегистрированные пользователи

войти на сайт

ORSHA.EU - Оршанский региональный портал

При цитировании информации активная гиперссылка на orsha.eu обязательна. Использование материалов orsha.eu в коммерческих целях без письменного разрешения редакции не допускается

Если у Вас возникли вопросы по работе портала, есть пожелания и предложения или хотите прислать интересную новость - пишите на наш адрес электронной почты [email protected]

Пользовательское соглашение