15:00

+10

3 м/с

984 гПа

18:00

+10

4 м/с

984 гПа

21:00

+9

4 м/с

984 гПа

00:00

+8

5 м/с

984 гПа

03:00

+7

5 м/с

984 гПа

Орша, Палітыка

Будуць новыя суды

15.09.2020 11:28

5703 прагляду, 32 каментара

Яшчэ два ўдзельнікі акцыяў пратэсту атрымалі павесткі ў міліцыю, а ў Горках не выйшаў Андрэй Юркоў

У Оршы працягваюцца рэпрэсіі супраць удзельнікаў мірных мітынгаў. Так, нам стала вядома, што затрыманы ў пятніцу Аляксандар Школьнікаў, які ў той жа дзень быў і асуджаны, атрымаў 5 сутак арышту. Выйдзе на волю Аляксандар у сераду каля 10-00.

У нядзелю быў затрыманы Віталь Паўлаў. Ён традыцыйна а 14-00 выйшаў са сцягамі на цэнтральную плошчу Оршы. Калі на пратэст сабралося пад 10 чалавек, да яго падыйшоў участковы і папрасіў прайсці ў міліцыю на вуліцу Леніна. Адтуль Віталя завезлі ў РУУС дзе склалі пратакол за яго ўдзел у акцыі 6 верасня. Як гаворыць сам Віталь, падцверджаннем яго ўдзелу ў пратэстах стаў запіс з нагруднай камеры міліцыянта. Калі адбудзецца суд пакуль не вядома.

Прыйшлі міліцыянты і да Васіля Бераснева. Яму ўручылі павестку ў міліцыю на сераду.

У Горках з мясцовага ІЧУ не выпусцілі Андрэя Юркова. Ён быў асуджаны за мясцовыя пратэсты, на якія збіралася больш за тысячу чалавек, на 15 сутак. Але ў дзень калі ён мусіў выйсці на волю, яму накінулі яшчэ 7 сутак, якія ён не адседзеў яшчэ да выбараў.

Падпішыся на навіны!

Падпішыся на навіны Оршы і рэгіёну і будзь першым, хто даведаецца самае важнае і цікавае

Обсуждение новости: Будуць новыя суды

Яшчэ два ўдзельнікі акцыяў пратэсту атрымалі павесткі ў міліцыю, а ў Горках не выйшаў Андрэй Юркоў

нет комментариев

станьте первым, кто начнёт обсужение

стать первым!

в соотеветсвии с действущим законодательством Республики Беларусь

комментарии могут оставлять только зарегистрированные пользователи

войти на сайт

ORSHA.EU - Оршанский региональный портал

При цитировании информации активная гиперссылка на orsha.eu обязательна. Использование материалов orsha.eu в коммерческих целях без письменного разрешения редакции не допускается

Если у Вас возникли вопросы по работе портала, есть пожелания и предложения или хотите прислать интересную новость - пишите на наш адрес электронной почты [email protected]

Пользовательское соглашение