Камандзіроўка ў Оршу скончылася для жыхара Столінскага раёна стратай 5300 рублёў. Пакуль мужчына знаходзіўся ў горадзе над Дняпром, яму актыўна сталі названьваць з незнаёмага нумара. Будучы занятым па справах, ён спачатку не адказваў на шматлікія выклікі. Вызваліўшыся, пацярпелы, паддаўшыся цікаўнасці, адказаў на чарговы званок. Суразмоўца тут жа стаў палохаць мужчыну нейкімі незразумелымі аперацыямі, якія невядомыя злачынцы спрабуюць пракруціць з яго карт-рахункам.
Па ўжо адпрацаванай схеме, нібыта супрацоўнік банка прапанаваў выратаваць грошы пры дапамозе нейкіх кодаў, якія цяпер будуць высланы на абаненцкі нумар пацярпелага. Натуральна, што, атрымаўшы патрэбную інфармацыю, зламыснікі хутка абнулілі зарплатную картку ахвяры, а на другую ўзялі авердрафт ў памеры 5000 рублёў. Грошы з яе ашуканцы таксама маментальна павялі. Ашуканы мужчына звярнуўся ў міліцыю. Ўзбуджаная крымінальная справа. Паведамляе УУС Віцебскага аблвыканкама.